- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вольга Храптовіч-Буцянёва (у дзяв.Харынава, (рас. Харинова), па розным інтэрнэт-крыніцам нарадзілася ў 1890, ці ў 1893 годзе, але ў кнізе ўспамінаў яна піша, что ў 1917 ёй было 22 гады, атрымліваецца нарадзілася яна ў 1895. Родам з Расеі, будучы патомнай расейскай дваранкай, у 1920 годзе, ратуючыся ад бальшавікоў, эмігравала ў Францыю. Жыла ў Парыжы. З 1928 прафесар Расейскай кансерваторыі ў Парыжы, вяла клас фартэпіяна. Чалец рэвізійнай камісіі мастацкага савета кансерваторыі. У 1935 пазнаёмілася і выйшла замуж за аўдавелага графа Апалінарыя Храптовіча, які быў чальцом ўстаноўчага камітэта Свята-Сергіеўскага падворку ў Парыжы.