- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быў заснаваны ў ХVI стагоддзі на месцы, дзе ў 1470 годзе з’явіўся вобраз Жыровіцкай Маці Божай. Месца вякамі намоленае. Сюды і сёння, як дзесяцігоддзі і стагоддзі таму, сцякаюцца патокі вернікаў з усяго свету, каб атрымаць благаславенне ад Маці Божай Жыровіцкай, цудадзейны вобраз якой знаходзіцца ў манастыры. Яна адна з найбольш ушаноўваемых ікон у Беларусі як праваслаўнымі, так католікамі і уніятамі. Гэта адна з самых маленькіх ікон, памерам з дзіцячую далонь (5,6х4 см), уяўляе сабой авал з яшмы з нерукатворным лікам Багародзіцы. Пры манастыры дзейнічаюць Мінская духоўная семінарыя і акадэмія. А непадалёк ад яго б’е цудадзейная крыніца.