- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось вы адсталі ад транспарту па дарозе ў лазню. Гэта войска. Да горада 10 кіламетраў. Вырашылі з таварышам ісці пешшу. Часу даволі. Таму, пакуль ідзяце, увяду ў курс падзей. Служыць мне давялося ў Савецкай яшчэ Арміі. Паколькі пасля ВНУ, то быў там год, нарміроўшчыкам у чыгуначных войсках. А гэта Валагодчына, недалёка Палярны круг. Снег паклаўся ўжо 10 кастрычніка, на наша бабіна лета. А да гэтага з месяц сувора падцінала марозцам. (Яўген Бяласін, Лазенная вайсковая, фрагмент)