Жыхары Гомеля: Мы – у балоце, будзе надзея на змены
2020-05-29 15:07
У Гомелі выстраілася чарга на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку высоўвання кандыдатам у прэзідэнты Ціханоўскай.
Пляцоўка каля цырка, дзе сабраліся прыхільнікі відэаблогера, запоўнілася цалкам.
Жыхары абласнога цэнтра падзяліліся ўражаннямі, чаму яны прыйшлі аддаць свой голас у падтрымку жонкі Сяргея Ціханоўскага:
– Я не думаю, што ён хоча стаць прэзідэнтам, і што яго жонка хоча стаць прэзідэнтам. Проста ён падняў народ з канапы, каб мы перасталі цярпець гэтую ўзурпатарскую ўладу 26 гадоў.
– Трэба дапамагчы адправіць яму на сёмы тэрмін таварыша ў турму.
– Будзе нейкая надзея, што штосьці зменіцца, у лепшы ці горшы бок – ніхто не ведае. А так мы – у балоце, у нас адно і тое ж штогод, у нас няма ніякай надзеі.
– Чаму яны ўсе маўчаць? Красоўскі, Захаранка, дзе яны талковыя мужчыны?
Відэаблогер Сяргей Ціханоўскі не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу для ўдзелу ў выбарчай гонцы, паколькі знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Замест яго падала дакументы ягоная жонка Святлана Ціханоўская.
Відэаблогер цяпер з’яўляецца кіраўніком яе ініцыятыўнай групы.
Беларускае Радыё Рацыя