Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў
2021-02-25 12:23
Журы літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча распачало працу і вызначыла поўны спіс удзельнікаў конкурсу. У 2021 годзе прэмія будзе ўручана найлепшым дэбютным кнігам, якія былі выдадзены ў папярэднія два гады ў трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад.
Намінацыя “Паэзія”
Маргарыта Аляшкевіч, “Слоўныя ловы”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Яўген Аснарэўскі, “Сакавіцкія Зайцы”. Гродна, “Паліграфікс”, 2019
Крысціна Бандурына, “Homo”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Алеся Башарымава, “Расамаха”. Мінск, “Медысонт”, 2020
Артур Камароўскі, “Вада пачынае жыць”. Мінск, “Галіяфы”, 2020
Ніна Лістота, “Запрашэнне”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019
Павел Міхалькевіч, “Чорная архідэя”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Вольга Нікіценка (Івалга), “Сузор’е птушкі”. Мінск, “Мінкопрынт”, 2019
Таццяна Тамілава, “Феі”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Намінацыя “Проза”
Марына Кайс, “Паўзмоўча”. Мінск, “Кнігазбор”, 2020
Давід-Алег Лісоўскі, “Кніга”. Гомель, “Барк”, 2019
Вераніка Ляўчук, “Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай”. Мінск, “Галіяфы”, 2020
Васіль Тамарыч, “Вольны Горад”. Мінск, “Медысонт”, 2020
Намінацыя “Мастацкі пераклад”
Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай – Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”. Вільня, “Логвінаў”, 2019
Таццяна Жаўняровіч, пераклад з англійскай – Эрык Карл “Вельмі галодны вусень”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць прызы ад Фонду “Вяртанне”.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"