Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», падвёў вынікі.
У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя. Адметнасць сезону 2025 таксама была ў тым, што не было ніякіх абмежаванняў паводле ўзросту ўдзельнікаў.
Такім чынам, з трох дзясяткаў дасланых тэкстаў быў абраны кароткі спіс, у якім апынуліся:
Таццяна Багданава «Не на сваім месцы»
Марыя Баравік «Намалюю вясну»
Алеся Казка «Пёры, пух і сяброўства. Пяць сапраўдных гісторый з жыцця віленскіх вераб’ёў»
Адарка Лісоўская «Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў казачным замку»
Мая Яновіч «Легенда пра месяцовую багіню Чан’э» .Малюнкі Яны Івашчанка
Надзея Ясмінска «Якуб — срэбраны чуб»
Перамогу, згодна меркаваннем журы конкурсу, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, падзяляюць дзве аўтаркі:
Таццяна Багданава з празаічным творам «Не на сваім месцы» і Марыя Баравік з вершаванай нізкай «Намалюю вясну».
Рукапісы пераможцаў згодна з умовамі конкурса выйдуць асобнымі кніжкамі.
Віншуем!