Прэзідэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Анджэя Пачобута
ордэнам 11 лістапада 2025 года «ў знак прызнання яго выдатнага ўкладу ў
справу палякаў у Беларусі, у прыватнасці, яго барацьбы за правы
чалавека і нязменнай пазіцыі ў супрацьстаянні праявам адраджэння
таталітарных рэжымаў».
Пасля таго, як Пачобут атрымаў узнагароду, прысутныя на нядзельнай цырымоніі ўшанавалі журналіста працяглымі авацыямі.
Учора Анджэя Пачобута і яго жонку Аксану Пачобут запрасіў на вячэру прэм'ер-міністр Дональд Туск.
Пачобут шмат гадоў працаваў з польскімі СМІ, асвятляючы сітуацыю ў
Беларусі. Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, атрымаў прысуд – 8
гадоў турмы – між іншым за «рэабілітацыю нацызму», гэтак беларускія
ўлады называлі дзеянні дзеля захавання польскасці і публікацыю крытычных
у адносінах рэжыму артыкулаў у СМІ. Пачобут адбываў пакаранне ў калоніі
ў Наваполацку.
28 красавіка на польска-беларускай мяжы адбыўся абмен палоннымі «пяць
на пяць», у выніку якога беларускія ўлады вызвалілі трох палякаў, у тым
ліку Пачобута, і двух грамадзян Малдовы.
Пасля гэтага пасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл заявіў, што Пачобут заўсёды быў у верхняй частцы спісу на вызваленне, бо прэзідэнт ЗША Дональд Трамп настойваў на гэтым пасля размовы з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім у верасні мінулага года.