- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Меншая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні ў малазямельнай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай навучальні (1913) працаваў на Віленшчыне. Летам 1914 г. прызваны ў царскую армію. У час першай сусветнай вайны трапіў на фронт, удзельнічаў у баявых аперацыях ва Ўсходняй Прусіі. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Быў цяжка паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню (Петраград). Калі знаходзіўся на пазіцыях у раёне пінскіх балот (1917), захварэў. Камісаваны з войска па стане здароўя. З кастрычніка 1917 г. жыў у Смаленску. Займаў пасаду каменданта жыллёвага аддзела, з'яўляўся супрацоўнікам газет «Известия Смоленского Совета...», «Звезда». У пачатку 1919 г. з рэдакцыяй «Звезды» пераехаў у Менск, адтуль - у Вільню. Раптоўны захоп горада войскамі панскай Польшчы прымусіў М.Гарэцкага застацца на акупіраванай тэрыторыі. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Першай Віленскай беларускай гімназіі і адначасова на настаўніцкіх курсах, быў рэдактарам-выдаўцом газет «Наша думка», «Беларуская думка», «Беларускія ведамасці». У студзені 1922 г. за сувязь з віленскімі камуністамі арыштаваны і пасаджаны ў адзіночную камеру Лукішскай турмы. Дзякуючы пратэсту грамадскасці суд не адбыўся. У кастрычніку 1923 г. пераехаў у Менск. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Камуністычным універсітэце БССР, чытаў лекцыі на рабфаку БДУ, узначальваў мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі Інбелкульта, з'яўляўся яго