Жаночы паэтычны марш
2020-12-05 20:08
З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Мінска.
Беларусы памятаюць шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасці, прагулкі з парасонамі, дэмаршы, счэпкі, разгоны і пасткі, у якіх пабывалі жанчыны.
Увесь свет захапляецца беларускамі - таленавітымі і смелымі палітыкамі, журналісткамі, юрысткамі, музыкамі, грамадскімі дзяячкамі.
Беларускія паэткі таксама не застаюцца убаку. Яны пішуць тэксты, расказваюць свету пра тую трагедыю, якая адбываецца ў нас дома, праз дадзены талент слова фіксуюць усё, што адбываецца з кожнай і кожным з нас - і што не павінна быць забыта.
Сваімі вершамі сёння ўвечары падзеляцца
Крысціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.
Беларускі пратэст - крэатыўны і разнастайны, у яго шмат абліччаў, шмат фарматаў.
Далучайцеся да жаночага паэтычнага анлайн-маршу!