- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга - голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі - адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілудуху і твор-чую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. I - насуперак абставінам - чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.