Зборнік Вальжыны Морт — у топ-8 лепшых кніг паэзіі па версіі The New York Times
2020-12-20 14:05
Зборнік беларуска-амерыканскай паэткі Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі 2020 года па версіі The New York Times.
Гэта яе англамоўная кніга "Music for the Dead and Resurrected: Poems" ("Музыка для мёртвых і ўваскрослых: Вершы").
Паэтка і перакладчыца Вальжына Морт жыве ў ЗША з 2006-га. Ёй 39 гадоў. Морт выкладае ў Карнельскім універсітэце. "Я цяпер пішу на дзвюх мовах адразу [на беларускай і англійскай]", — казала паэтка летась у адным з інтэрв'ю.