- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А таленавіты — асабліва. Паэт можа і навешчаваць лёс.