- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У чацвёрты том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) уваходзяць «Камароўская хроніка» і «Летапіс жыцця і творчасці» М. Гарэцкага. Даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны каментарый да гэтага твора. «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з’яў народнага жыцця.