en

Збажына Ян

Збажына Ян

Ян Збажына (Савіцкі Іван Мікалаевіч) нарадзіўся 31.03.1964 г. у г. Баранавічы. У 1993г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа. Цяпер – вольны творца.

Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994г.), “Бярозка” (1995г.), “Маладосць” (1995г.), “Полымя” (1997г.).

Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998г. у газеце “Літаратура і мастацтва”.

Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998г.

Вершы, хоку, танка Яна Збажыны друкаваў калектыўны зборнік “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999г.

Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны друкаваліся ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000г. У 2006г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне.

Творчасці Яна Збажыны прысвечаны артыкул “Самакаштоўнасць хараства”, надрукаваны ў брэсцкай абласной газеце “Заря” 12.12.1996г. Аўтар артыкула – паэт Алесь Каско, тагачасны старшыня брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творы Яна Збажыны друкаваліся таксама ў мясцовых газетах г. Баранавічы “Наш край”, “Шаг”, “Інтэкс-прэс”. А таксама ў газеце Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны “Наша слова”, у брэсцкай абласной газеце “Заря”, у беластоцкім тыднёвіку “Ніва”.

У 2003г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – Пыл саркафагаў.

Памёр Ян Збажына 10 лютага 2011 г.

www.tvory.byhost.org

Збажына Ян :: Publications

epub pdf

Пыл саркафагаў

кніга паэзіі і прозы
Збажына Ян

Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі...… More

pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна...… More

pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль...… More

pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца...… More

pdf

Святліца 2000

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org