- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не знаю, ці супала б гэта так шчасліва і трывала ў маім жыцці, калі б абставінамі часу і ўласным выбарам не выпала мне ўдача аказацца ў ліку заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Тут справа не ў далучанасці да выдатнай заснавальніцкай кагорты (хаця гэта прыемна), а ў тым - што нарадзілася ў выніку іхнай высакароднай змовы супраць сыстэмы (якая таксама яшчэ толькі нараджалася). Але якая для пранікнёных калегаў і прадбачлівых палітыкаў тады ўжо, напачатку 90-х, выявілася знакам цывілізацыйнай, культурніцкай, гуманітарнай і маральнай небяспекі. Тут справа ў іхным калектыўным вынаходстве і агульным дзіцяці – у БАЖы, незалежным, вольным, смелым згуртаванні журналістаў і тых, хто прыняў рашэнне абараняць іх і спрыяць ім у працы.