Завершыўся 16-ы фотаконкурс „Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава”
2020-12-23 11:55
Шаснаццаты нацыянальны конкурс фотаздымкаў ўжо завершыўся. У гэтым годзе была рэкордная колькасць удзельнікаў – 162 чалавекі, 565 фотаздымкаў Падляшша. Былі ўдзельнікі з усёй Польшчы, у асноўным – з Падляшскага ваяводства. Самаму маладому ўдзельніку было 10 гадоў, старэйшаму – 87.
Падляшша – гэта культурная мазаіка, якая была выдатна адлюстраваная
на фотаздымках удзельнікаў конкурсу. Праваслаўе, мультыкультуралізм,
унікальная прырода Белавежскай і Кнышынскай пушчаў, Бябжаньская і
Нараўская затокі, архітэктура – як у калейдаскопе можна разгледзець
гэтую частку Польшчы.
Некаторыя з прадстаўленых фотаздымкаў відавочна спасылаліся на працы Віктара Волкава – з пункту гледжання падыходу да тэмы, формы і атмасферы.
Фатаграфіі ацэньвала журы, якое складалася з прафесійных фатографаў і аматараў Падляшша, і адначасова сяброў Віктара Волкава: Бажэны Валенцік, Томаша Класоўскага, Яраслава Чыры і Міхала Косці. На жаль, у гэты цяжкі для ўсіх год абвяшчэнне вынікаў конкурсу перайшло ў Інтэрнэт.
Кінематаграфічныя матэрыялы, адзначаныя ўзнагародамі фатаграфіі і выказванні суддзяў можна паглядзець у кароткаметражным фільме.
Пасляконкурсную выставу фотаздымкаў можна будзе паглядзець у Беларускім музеі ў Гайнаўцы да снежня 2021 года.
Паводле прэс-рэлізу