- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што існуе шмат дакумэнтаў і сьведчаньняў, які дазваляюць стварыць вобраз мінулага вельмі часта ўспрыманьне базуецца як раз на наяўных фактах, якія не заўсёды могуць адлюстроўваць рэчаіснасьць мінуўшчыны адпаведна. За час савецкага рэжыму гісторыя не адзін раз разам са зьменамі кан’юнктуры, прыходам да ўлады тае ці іншае палітычнае групоўкі перапісвалася і скажалася да непазнавальнасьці. Гісторык Ігар Кузьняцоў спрабуе адкрыць і вярнуць праўду пра падзеі, якія былі знакавымі ў гісторыі СССР. Кніга распавядае пра жыцьцё, малавядомыя факты біяграфіяў, славе і нянавісьці, здрадзе і дабрадзействе, якія перапляліся ў лёсах ахвяраў і катаў, трагічна паламаных рэпрэсыўнымі рэжымамі. Аўтар засноўваўся на ўсталяваных фактах і невядомых архіўных дакумэнтах, праводзячы іх аб’ектыўны аналіз. Усё гэта дазволіла стварыць рэальную карціну трагедыяў ХХ стагодзьдзя. (З.К.)