en

Жарнасек Ірына

Жарнасек Ірына

Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася 17.01.1953 г. ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне.

Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.

Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Жыве ў Наваполацку.

крыніца: часопіс Наша Вера; Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік

Жарнасек Ірына :: Publications

pdf

Шукаю Цябе

Вершы
Жарнасек Ірына

Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына...… More

pdf

Будзь воля Твая

Раман
Жарнасек Ірына

Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід...… More

pdf epub

Спрэчка анёлаў

Аповесць-казка
Жарнасек Ірына

Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне...… More

pdf

Гадара


Жарнасек Ірына

У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць...… More

pdf epub

Гульні над студняй

Аповесці
Жарнасек Ірына

Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў...… More

pdf epub

Ліст да сына

Апавяданні
Жарнасек Ірына

Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (154) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сёлетні штогадовы ўкраінскі «Книжковий Арсенал» праходзіў пад дэвізам «Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей». У дзел у ім прымалі аўтары з Украіны, Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як «выяўленне ўзаемадзеяння...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (122) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі...… More

pdf

Наша Вера 1 (59) 2012


Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя...… More

pdf

ARCHE 5 (104) 2011

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org