- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як прызнаецца ў сацсетках сам аўтар, раман «Запавольваньне» — бадай што галоўная кніга ягонага жыцьця. Гэта сапраўдная споведзь, гранічна шчырая рэфлексія, дэталёвае асэнсаваньне мінулага, ця-першчыны і магчымай будучыні. Чытачу прапануецца выправіцца ў захапляльную і насычаную дзівоснымі ды ашаламляльнымі здарэньнямі вандроўку — ад маленства ў далёкай Манголіі да падзей у сеньняшняй Усходняй Эўропе, дзе на вачох разгортваецца маштаб-ная трагедыя вайны. Гэты тэкст — гіпнатычны калейдаскоп гісторый, пачуцьцяў, думак, успамінаў і мрой, неверагодна паэтычная містэрыя нязломнага чалавечага духу, што імкнецца напоўніцу спасьцігнуць сваё зямное прызначэньне.