- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мар’ян прачнуўся ад стуку ў акно. Зірнуў на гадзіннік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы не тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6.00. Гадзіннік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзесят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіннік, які яшчэ з іхняга вяселля спраўна час адбіваў, перад самым юбілеем раптам абрынуўся са сцяны — і ўшчэнт! Чаму сарваўся?.. Цвік, на якім вісеў, не пагнуты, дужка, за якую чапляўся, цэлая, а ён гэх — і ў друз! Дык жонка і купіла новы, электронны. (фрагмент)