«Забралі тэлефоны, кампутары, зазіралі ў кожную шчыліну». Як праходзіць ператрус у сяброў БАЖ
2021-02-16 12:30
Ператрус скончыўся ў намесьніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. Ён распавёў, як гэта адбывалася.
Барыс Гарэцкі распавёў, як у яго дома праходзіў ператрус.
«У 7:30 пачаліся званкі ў дамафон і дзьверы, пасьля зьявіліся людзі ў камуфляжы ў двары з баўгаркай. Я адразу пайшоў адчыняць. Забегла група ў тамбур, паказалі пастанову на ператрус у межах крымінальнай справы па дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Вельмі шчыльна прайшліся па ўсёй кватэры, зазіралі ў кожную шчыліну, нават дзіцячыя рэчы глядзелі. Забралі ўсю тэхніку, два кампутары, чамусьці іх зацікавілі кнігі Ўладзімір Арлова. Які ў мяне статус, пакуль не сказалі», — распавёў Барыс Гарэцкі.