- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вулка была пабудаваная яшчэ за царом Гарохам. Вулка — гэта ня хаты з прыбудовамі, не агароджы перад гэтымі хатамі, нават не шчарбаты брук на ёй. Не, яна была сама па сабе: вулка дый вулка! Гэта была адметная зьява чалавечай культуры, бо стваралася не чалавечым розумам, не людскімі рукамі і не сьвядомай людскою працаю. Рабілася Вулка чалавечымі нагамі. Зрэшты, наконт сьвядомасьці — пытаньне спрэчнае: па якой патрэбе — разумнай ці дурной — ішоў чалавек, Вулцы было “да ліхтара”. Галоўнае — ён ішоў, а яна расла: шырылася і доўжылася! Вандроўкі людзей туды-сюды былі Вулцы да ліхтара і ў літаральным сэнсе, бо ў рэшце-рэшт яна з Вулкі зрабілася Вуліцай, і пасярод яе людзі паставілі той самы Ліхтар. Аднойчы ліпеньскай ноччу на гэтай Вуліцы, пад гэтым самым Ліхтаром адбылося страшнае здарэньне. (фрагмент)