be
pdf

За свабоднае веравызнанне № 8/2005

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Аднак гэтыя слуханні паставілі ў віну МГА «Беларуская перспектыва», калі яе існаванне «хтосьці» палічыў вартым спынення. Сярод аргументаў супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі фігуравала абвінавачванне ў парушэнні ўласнага статута шляхам занятку... рэлігійнай дзейнасцю, бо, бачыце, на пасяджэнні прэзідыума МГА «Беларуская перспектыва» быў зачытаны і ўхвалены Зварот удзельнікаў грамадскіх слуханняў. (Арганізацыя пазіцыянуе сябе як асветніцкая структура, на рабочыя пасяджэнні звычайна выносяцца самыя розныя пытанні надзённага грамадскага жыцця.) Абвінавачванне ў занятку «рэлігійнай дзейнасцю» разам з пагрозаю пра пакаранне (вынясенне пісьмовага папярэджання, што ў нашых умовах вядзе да скасавання рэгістрацыі грамадскага аб’яднання) было зроблена... больш як праз два гады пасля тых памятных слуханняў. Што, безумоўна, сведчыць пра надуманы характар гэтых абвінавачванняў. Але яны былі тэмаю даволі працяглай перапіскі кіраўніцтва арганізацыі і Мінюста, перапіскі, якая ўрэшце скончылася афіцыйна вынесеным «Беларускай перспектыве» папярэджаннем у парушэнні заканадаўства і ўласнага Статута.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005-05
  • Copyright: © 2011 by За свабоднае веравызнанне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org