- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
11 траўня суд Кастрычніцкага раёна г.Магілёва пакараў штрафам у памеры чатырох базавых велічынь прадпрымальніцу Людмілу Бацюк. Яна дапамагала сем’ям, у якіх ёсць хворыя на алкагалізм. Суддзя Ірына Цяплова прызнала прадпрымальніцу вінаватай у стварэнні рэлігійнай арганізацыі. Ініцыяваў судовы працэс аддзел ідэалагічнай працы Кастрычніцкага райвыканкама Магілёва. Паводле чыноўнікаў, Бацюк сваімі дзеяннямі парушала Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях». У судзе начальніца аддзелу ідэалагічнай працы Кастрычніцкага раёна Ірына Бацішчава аргументавала прэтэнзіі ўлады да Людмілы Бацюк тым, што Бацюк незаконным шляхам уцягвала людзей ў рэлігійную дзейнасць.