- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзіця за сьцяной плача і плача. Штоночы. Сілішся ня чуць, пад падушкай заціскаеш вушы, але ж хіба засьнеш пад падушкай з заціснутымі вушамі? І ляжыш, утаропіўшы ў цьмяную столь вочы, і чуеш, ня хочачы, ня толькі плач дзіцячы, але і ўсё астатняе: як устаюць бацькі, супакойваюць, запальваюць сьвятло, тупаюць на кухню разаграваць поіва, пояць, зноў супакойваюць, па чарзе люляюць і стомлена, раздражнёна вадзяцца, вадзяцца, вадзяцца... (фрагмент)