- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзiўся ў 1965 у Гомлi. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Оршы. Орша ж была галоўным горадам жыцця з 1969 па 2002гг., нягледзячы на шматлікія (але збольшага недалёкія) вандраванні і любоў да іх. Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталабараторыi, настаўнiкам i кiраўнiком дзiцячых гурткоў. У 1987-90гг.быў адным з актыўных аўтараў «Аршанскай газеты» (на той час «Ленінскага прызыву») і яе літстаронкі «Дняпроўскія галасы». У 1999 годзе скончыў завочны факультэт ГДУ iмя Ф.Скарыны па спецыяльнасцi “Беларуская мова i лiтаратура”. Друкаваўся ў рэспублiканскай перыёдыцы, калектыўных зборнiках, творчы партрэт разам з цыклам вершаў змешчаны ў часопiсе “Роднае слова” (1994, № 10). Вядомы беларускi бард. Аўтар многіх песенных аўдыёальбомаў, збольшага самапальных. Песнi А. Мельнiкава знайшлі сваіх слухачоў сярод розных узростаў і колаў грамадства.