- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музыкі зь Менску, якія хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта паведаміў адзін з музыкаў — Павал: «Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Усіх адвялі ў пункт аховы, праверылі дадзеныя. Пасьля гэтага ў суправаджэньні некалькіх міліцыянтаў мы паехалі ў Віцебск. Там, як высьветлілася, нас ужо чакалі міліцыянты ў форме і ў цывільным. Загналі усіх у апорны пункт на вакзале. Прыехала начальства, у тым ліку і генэрал-маёр Яўсееў, якога я ведаў яшчэ па Менску, пара палкоўнікаў». Яшчэ ў цягніку міліцыянты даглядзелі асабістыя рэчы хлопцаў. Адзін зь іх спрабаваў здымаць гэта на відэа. У яго забралі тэлефон і адфарматавалі флэшку. У апорным пункце хлопцам сказалі, што яны не затрыманыя, а знаходзяцца тут для ўласнай бясьпекі, бо нібыта на дварэ стаяць 30 мясцовых фанатаў-нацыстаў, якія хочуць іх пабіць