be
pdf

За правы чалавека 10 (81) 2012

Віцебскі рэгіянальны праваабарончы бюлетэнь

Полацкі райвыканкам 29 кастрычніка правёў грамадзкія слуханьні па пытаньні зьнішчэньня дрэваў для будаўніцтва храма. Царква РПЦ будзе пабудаваная на тэрыторыі чыгуначнага шпіталя на ўскраіне Полацку. Для гэтага будзе сьпілавана 17 бяроз і прыгожая лістоўніца. Голас грамадзян, якія прапаноўвалі захаваць дрэвы, застаўся не пачуты. Чарговыя грамадзкія слуханьня жыхароў Полацку, як заўсёды, праходзілі ў вялікай залі Полацкага райвыканкаму. Сход было прызначана на 17 гадзін 30 хвілін. Акрамя чальцоў камісіі ў залі было зарэгістравана 47 жыхароў Полацкага раёну. Большасьць людзей, якія прыйшлі на грамадзкія слуханьня, пры рэгістрацыі адразу галасавалі «За», нават не паслухаўшы абмеркаваньня праблемы. У выніку галасаваньня - 43 галасы аддадзеныя за выдаленьне расьлінных аб’ектаў, чацьвёра ўдзельнікаў адмовіліся ад галасаваньня. Большасьць тых, хто прыйшоў на сход, былі работнікамі чыгуначнага шпіталя, якіх арганізавана прывезьлі ў райвыканкам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: За правы чалавека
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2013-10
  • Copyright: © 2013 by За правы чалавека
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org