- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі. Трэцяя аповесць «Па Сеньку і шапка» таксама абвострана і праўдзіва праз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі. Творы пісьменніка адметныя каларытнай беларускай мовай, шчырым гумарам і лірызмам, вызначаюцца займальным сюжэтам і кампазіцыяй.