З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
2020-10-29 16:30
З МДЛУ звальняюць Наталлю Дуліну, дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху ва ўніверсітэце.
Як стала вядома Еўрарадыё, 29 кастрычніка ёй патэлефанавалі з універсітэта і прапанавалі зайсці ў адміністрацыю і забраць сваю працоўную кніжку.
Наталля Дуліна падтрымлівала студэнцкі пратэст у МДЛУ і з самага пачатку стала на бок студэнтаў. Яна ўдзельнічала ў запісе звароту выкладчыкаў МДЛУ, у якім яны асуджаюць бесчалавечныя дзеянні праваахоўных органаў і выказваюць падтрымку сваім студэнтам.