- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809 – 1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае таксама пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі "Міндоўг, кароль літоўскі". Выданне прымеркаванае да 200-годдзя славутага польскага паэта. Юльюш Славацкі – адзін з найвялікшых польскіх літаратараў эпохі рамантызму. Нарадзіўся 4 верасня 1809 года ў горадзе Крэменцы Падольскай губерні (цяпер Цярнопальская вобласць ва Украіне). Яго бацька, паэт, драматург, перакладнік, Эўзэбіюш Славацкі, з 1807 года працаваў на пасадзе прафесара ў Крамянецкім ліцэі на кафедры гісторыі польскай літаратуры. У 1808 годзе ён узяў шлюб з Саламеяй Янушэўскай, а праз год з'явіўся на свет і будучы класік польскай літаратуры.