- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік артыкулаў утрымлівае шэраг пэрспэктываў, які прапаноўваюць беларускія навукоўцы, каб разгледзець Беларусь у эўрапейскім кантэксьце. Акрамя агульных канцэпцыяў аўтары спрабуюць даць гістарычную рэтраспэктыву пабудовы сучаснага ўспрыманьня эўрапейскай прасторы, ідэі Эўропы, эўрапейскай ідэнтычнасьці. Акрамя таго не выключаецца і крытыка “эўропацэнтрызма” ды практыка выключэньня ў сучаснай Эўропе. Беларусь у сваю чаргу разглядаецца як частка эўрапейскай прасторы, але праз прызму палітычных і эканамічных зьменаў, якія ў ёй адбываюцца і якія накладаюцца на генэзіс постсавецкай прасторы. Асобнае месца адведзенае аналізу ідэялёгіі ў адносінах да Эўропы, якую праводзіць у жыцьцё беларуская ўлада. Зборнік артыкулаў будзе цікавым тым хто вывучае сацыялёгію, філязофію, ды іншыя гуманітарныя навукі, алье таксама і ўсім хто цікавіцца пытаньнямі эўрапейскай сучаснасьці. (З.К.)