Яўген Фядотаў: Вакол беларускага існуе шмат стэрэатыпаў
2020-06-06 23:45
Placoüka — падкасты на Soundcloud і YouTube пачалі ствараць некалькі менскіх IT-спецыялістаў ды творчых асобаў. Гэтым разам яны прапануюць абмеркаваць — чаму беларусы не любяць беларусаў, не глядзяць беларускае і не ствараюць яго.Адзін з аўтараў і сузаснавальнікаў падкастаў праграміст
Яўген Фядотаў звярнуў увагу на тое, што вакол беларускага існуе шмат стэрэатыпаў:
– Ёсць такая думка, нейкае такое папулярнае меркаванне, нават стэрэатып, што ўсё, што беларусы робяць — першапачаткова будзе дрэнным. Заўсёды здаецца, што гэта будзе няякаснае, нецікавае, сумнае. Мы хацелі крыху разбурыць такі стэрэатып. Абмеркаваць, чаму ён з’явіўся, што з’яўлялася прычынамі яго з’яўлення і як гэта можна вырашыць.
Удзельнікі абмяркоўваюцца наступныя тэмы: „Што трэба ведаць пра прэзідэнцкія выбары?”, „Чаму беларусы больш нікому не патрэбныя?”, „Чым жыве беларускі стэндап?” ды іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя