- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга апавяданняў Сяргея Астраўца «Янычары» — своеасаблівы літаратурны эксперымент. На яе старонках чытач сустрэнецца з не зусім звычайнымі героямі. Яны, у большасці, не ўкладваюцца ў трафарэтныя межы звычайных, станоўчых з усіх бакоў, маладых людзей. Абвостранае адчуванне адзіноты, несупынны роздум над штодзённымі i штохвіліннымі праблемамі нашага нялёгкага, запалітызаванага жыцця — ix адметная рыса. Спакой, улежнасць, задаволенасць бытнасцю — гэта тое, з чым несупынна вядудь барацьбу героі апавяданняў Астраўца. I не так ужо важна, што яны жывуць як бы пазачасавасцю. Знарочыстая фантасмагарычнасць большасці апавяданняў Сяргея — крок да ўсведамлення складаных узаемаадносін грамадства i асобнага чалавека, кожнага з нас.