- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Шчаслівая выпадковасць, дарунак лѐсу, мабыць, прызваны ліквідаваць гістарычную несправядлівасць, – адзначаў І. Шамякін, – падарыў нам у перыяд сацыяльнага, культурнага адраджэння беларускай нацыі адразу двух класікаў – Янку Купалу і Якуба Коласа». Нашы першыя народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас, як вялікія мастакі слова, надзвычай глыбока, масштабна і яскрава выявілі духоўную жыццяздольнасць беларускага народа, яго сѐнняшні і заўтрашні дзень. Як пісьменнікі і грамадзяне яны рабілі адну ганаровую і надзвычай высакародную справу.