Яна Яроцкая: Вырашылі, што трэба рабіць штосьці большае
2020-12-12 10:00
Сотні беларусаў прыехалі ў якасці пацярпелых ці бежанцаў і патрабуюць дапамогі ў польскім горадзе Кракаве. Ім неабходная ежа, зімовая вопратка, дапамога з вучобай і працаўладкаваннем.
Пра гэта распавяла Госця Рацыі, адна з валанцёрак Яна Яроцкая.
РР: Калі вы пачалі займацца з пацярпелымі, з бежанцам, што вас зматывавала, з чаго ўсё пачалося?
Яна Яроцкая: Усё пачалося 9 жніўня па выбарах, калі я была на выбарах у Варшаве, вярнулася да Кракава. І ўвечары пачалі прыходзіць звесткі пра тое, што тварылася ў Беларусі ўночы з 9 на 10 жніўня. І ў гэты момант я зразумела, што не магу сядзець проста так і глядзець на тое, што адбываецца з роднымі мне людзьмі. І я вырашыла, што з гэтым трэба штосьці рабіць і дапамагаць беларусам. Пачалося ўсё з таго, што разам са сваім сябрам мы праводзілі акцыі салідарнасці ў Кракаве. Гэта ўсё так зацягнулася, і потым мы зразумелі, што трэба рабіць штосьці больш, і пачалі кантактаваць з людзьмі, хтосьці нас знаходзіў сам, камусьці перадавалі нашыя кантакты нашыя сябры. Так мы пачалі дапамагаць беларусам, якія звярталіся да нас з пытаннямі: як лепей прыехаць у Польшчу, якія дакументы патрэбны? Напачатку самі мы шмат чаго не ведалі. Гэтую інфармацыю даведаліся і пачалі пераказваць далей, дапамагаць людзям. І ў дадзены момант у Кракаве я рэгіструю Фонд для дапамогі беларусам, якія будуць прыязджаць, не толькі ў Кракаў, але і ва ўсю Польшчу. У дадзены момант мы займаемся праектам па дапамозе дзецям, якія цяпер у лагерах для бежанцаў у Польшчы.
РР: Колькі зараз беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу пасля жнівеньскіх падзеяў, якія з’яўляюцца бежанцамі і патрабуюць нейкай дапамогі?
Яна Яроцкая: Такіх сапраўды вельмі шмат. Я нават не скажу дакладнай лічбы. Магу казаць толькі, што ў дадзены момант у лагерах для бежанцаў у Польшчы знаходзіцца каля 100 чалавек, з іх каля 15 – гэта дзеці ва ўзросце ад года да 15 гадоў. А асоб, якія прыязджаюць і шукаюць палітычнага прытулку, або прыязджаюць па гуманітарнай візе, ужо шмат такіх, недзе больш за 500 чалавек.
РР: Якую першую дапамогу патрабуюць такія людзі?
Яна Яроцкая: Дапамога пачынацца яшчэ ў момант, калі беларусы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У першую чаргу гэта інфармацыя якую яны патрабуюць: якія дакументы ім трэба пазбіраць, як яны могуць выехаць з краіны? Калі яны прыязджаюць у Польшчу, пачынаецца новы этап, гэта, калі мы гаворым пра тых, хто складае дакументы на палітычны прытулак, то ім трэба ў гэтым дапамагчы, бо працэдура вельмі складаная. Калі мы гаворым пра тых, хто прыязджае па гуманітарнай візе, то людзі пачынаюць шукаць працы, пачынаюць шукаць жытло. У дадзены момант у Польшчы існуе 10-дзённы каранцін, які трэба дзесьці адбыць. І гэтай інфармацыі шукаюць людзі. А таксама ўсяго, што звязана з паўсядзённым жыццём, усё што можа нам дапамагчы ў штодзённым жыцці, і гэтага яны патрабуюць. Ад нейкая прававой інфармацыі, заканчваючы банальна з крамамі.
Цалкам размова.
Беларускае Радыё Рацыя