- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Майстэрня глыбокага друку ў структуры кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах заўсёды займала асаблівае месца. Пра гэта сведчылі выдатныя прафесары і мастакі. Прозвішчы прафесараў Рака, Петша, Клюскі, запісаныя ў гісторыю майстэрні, сведчаць пра шлях, які прайшла мастацкая графіка ў Верхняй Сілезіі за апошнія некалькі дзесяткаў гадоў. Поспехі выхаванцаў, якія разам стварылі яе графічны набытак, ужо шмат гадоў ўпісваюцца ў сучасны пейзаж польскай графікі. Гэтым яны садзейнічаюць стварэнню ў Катавіцах важнага графічнага асяроддзя, што знаходзіць пацверджанне ў арганізацыі Трыенале польскай графікі, інтэграфіі і выставак, што суправаджаюць Кракаўскае Трыенале графікі менавіта ў гэтым месцы. Я ўзначальваю майстэрню глыбокага друку з 1999 года (у гэты час я таксама быў загадчыкам кафедры графікі). У той час я супрацоўнічаў з Багданам Тапорам, выдатным графікам, рысавальшчыкам, а сёння прафесарам, які кіруе аўтарскай майстэрняй рысунка.