- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданне сабрала ў сабе матэрыялы трэціх і чацвертых Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў і прысвечана такім постацям Беларусі, як Ян Чачот і Ігнат Дамейка. Выданне падкрэслівае, што абодва нарадзіліся на тэрыторыі Карэліччыны, абодва сябравалі з Адамам Міцкевічам. Адпаведна і кніга падзелаена на дзьве часткі. Першая сабрала матэрыялы пра беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота. Шматлікія даследчыкі, сярод якіх Аляксандр Баршчэўскі, Зміцер Яцкевіч і шмат іншых падрабязна даследуюць радавод, творчы шлях і асабістае жыццё беларускага паэта. Другая частка прысвечана вучонаму і падарожніку, нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Дамейку. Валер Ярмоленка, Адам Мальдзіс, Міхась Маліноўскі распавядаюць чытачам пра дзейнасць даследчыка, яго ўклад не толькі ў адкрыццё геаграфічных тэрыторый, але і ў эканамічнае развіццё краіны. Асобным раздзелам можна вылучыць перапіску Ігната Дамейкі і Адама Міцкевіча.