en

Якавенка Васіль

Якавенка Васіль

Васіль Якавенка, нарадзіўся 05.05.1936 г. у вёсцы Пажыхар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1958). Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў БДУ. У 1972-1977 гг. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва, аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1977-1978 гг. - сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. - прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1957 г. (газета «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі з 1962 г. (газета «Калгасная праўда»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг нарысаў «Земля, открытая нами» (1971), «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), «Дайсці да ладу» (1985), падарожнага эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987), «Другой зямлі не будзе» (1989).

З М. Місюком напісаў п'есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

Памёр Васіль Якавенка 22.01.2018.

Якавенка Васіль :: Publications

pdf

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве


Якавенка Васіль

Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры....… More

pdf

Прывіды Шанхая над Свіслаччу

эсэ, гутаркі, артыкулы
Якавенка Васіль

Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў....… More

pdf

Нячывелле

Апавяданні, публіцыстыка, дакументы
Якавенка Васіль

Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу....… More

pdf mp3

Пакутны век

Трылогія
Якавенка Васіль

Трылогія "Пакутны век" пашырае і працягвае тэму гістарычнага рамана "Надлом". Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення тутэйшых як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. Шырокі спектр гістарычных персанажаў - ад Р. Скірмунта, В. Захаркі да Б. Кіта. У эпізодах: Л. Геніюш, Н. Арсеннева...… More

pdf

Надлом

Раман
Якавенка Васіль

“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры...… More

pdf

Крушэнне на ростані

Эсэ, артыкулы, гутаркі
Якавенка Васіль

У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці...… More

Чорная ружа

Казкі
Якавенка Васіль

Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся....… More

pdf

Дзеяслоў 42

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага...… More

Беларусь (часопіс) 10 (598) 1988

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Энергія юных сэрцаў Асмалоўская Ірына, Сілуэты сезона Берасцейнь С., Чым жыве музычны свет? Вітка Васіль, Стоп-кадр Ганчароў Юрый, Хлеб наш надзённы Гроднеў Мікола, Дакуль гаснуць ліхтарам Дубінка Вячаслаў, Даматканы ручнік за... рубель Жук Віктар, Пытанне самому сабе ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org