Як зрабіць гарады больш спрыяльнымі для жыцця?
2021-03-13 13:55
З 1 сакавіка на базе інстытута "Мінскграмадзянпраект" пачала працаваць Моладзевая альтэрнатыўная секцыя Саюзу архітэктараў (МАССА).
Сутнасць праекту — дасведчаныя эксперты кансультуюць маладых архітэктараў, каб яны пры стварэнні праектаў не забываліся пра ландшафтную архітэктуру і сучасныя тэндэнцыі горадабудаўніцтва.
У чым нашыя гарады не дацягваюць да сучасных стандартаў ландшафтнай архітэктуры? Чаго не хапае нашым паркам і вуліцам, каб там было камфортна існаваць і адпачываць? Ці ёсць у Беларусі традыцыі горадабудаўніцтва, і як яны адрозніваюцца ад практык Расіі і Украіны?
Пра гэта ды іншае Еўрарадыё размаўляе з кіраўніком праекта МАССА, экспертам па пешаходнай і транспартнай інфраструктуры, вядомым ландшафтным архітэктарам Андрэем Каравянскім.