- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Драматург, празаік, паэт, публіцыст, грамадска-рэвалюцыйны дзеяч Заходняй Беларусі Леапольд Родзевіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 года ў шляхецкай сям’і, якая валодала фальваркам Кур’янаўшчына ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). З 1925 года Л. Родзевіч жыў у Мінску. Працаваў рэдактарам газеты «Чырвоны сцяг», затым часопіса «Бальшавік» (1933–1935), быў членам камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Чырвоны сейбіт», «Полымя», іншых выданнях. У гэтыя гады ў Мінску выходзяць яго кнігі «На паняволеных гонях» (вершы), «Рэвалюцыйным шляхам. Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі», «Вогнішча барацьбы. Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі». 18 ліпеня 1933 года Л. Родзевіч быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў і высланы ў Саратаўскую вобласць. Працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938 годзе. Загінуў у канцлагеры. Дакладная дата смерці невядомая.
   Увесь твор у адным файле