- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак беларускай мовы як адной з усходнеславянскіх можна смела адносіць да 2-й паловы I тысячагоддзя нашай эры, бо менавіта ў гэты час на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачынаюць фарміравацца племянныя аб’яднанні ўсходніх славян. Безумоўна, гэта была яшчэ далёка не тая мова, якую цяпер вывучаюць у школах і на якой выдаюцца кнігі. Але якраз тады стала закладвац-ца аснова беларускіх гаворак з іх адметнымі рысамі, што пазней праявіліся як у старабеларускай (з XIV na XVIII стагоддзе), так і ў новай беларускай літаратурнай мове (з XVIII стагоддзя і да нашага часу). 3 пэўнымі зменамі мясцовыя моўныя асаблівасці захаваліся да сёння, выступаючы сведчаннем унікальнасці беларускай мовы, натуральнасці яе ўзнікнення і развіцця.