«Я – журналіст. Навошта вы мяне б’яце?»
2020-12-21 11:02
«Я – журналіст. Навошта вы мяне б’яце?». Так называецца выданне, якое ў рамках акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі падрыхтавалі ў Асацыяцыі польскіх журналістаў.
Тут прачытаем расповеды беларускіх журналістаў, якія падчас паслявыбарчых падзеяў трапілі пад пераслед. Затрыманні, збіццці і ўмовы ўтрымання ў ізалятарах – гісторыі беларускіх журналістаў сабралі пад адной вокладкай.
Гэта не толькі публіцыстыка, а таксама фіксацыя фактаў, кажа пра кнігу Дарота Зеліская, каардынатарка акцыі салідарнасці і каардынатарка па міжнародных сувязях Асацыяцыі польскіх журналістаў:
– Там ёсць шмат фактаў, таму яна мае дакументальную вартасць. Гэта апісанне таго, што канкрэтна ў 2020 годзе адбываецца з канкрэтнымі людзьмі, якія маюць імёны і прозвішчы, якія апісваюць свае рэальныя гісторыі. З другога боку, гэта каштоўны літаратурны матэрыял, гэта літаратура фактаў, але, аднак, гэта літаратура. Гэта мае падвойнае вымярэнне. І мяркую, што і адно, і другое вымярэнне гэтай кніжкі вельмі важныя.
Выданне «Я журналіст. Навошта вы мяне б’яце», даступнае для спампавання на афіцыйнай старонцы Асацыяцыі польскіх журналістаў на 5 мовах, у тым ліку і па-беларуску. Арганізацыя праводзіць шырокую акцыю салідарнасці з беларускімі журналістамі, у яе рамках, як матэрыяльная падтрымка пацярпелых, так і шырокая акцыя інфармаваная ў Еўропе пра парушэнне правоў журналістаў ў Беларусі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя