«Я Выхаджу». Музыка Памідораў прысьвяціў новую песьню Раману Бандарэнку і ўсім ахвярам гвалту.
2020-11-21 14:56
«Я выхаджу»,– гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году.
Беларускі гурт Pomidor/OFF 20 лістапада прысьвяціў песьню «Я Выхажу» Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады.
«Я выхаджу»,– гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году.
Зьбіты невядомымі ў менскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральнае РУУС Менска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы.
Музыка – Pomidor/OFF. Словы – Аляксандр Памідораў. Відэа – Alex.
Гук – Яблык. Лога гурта – Wiecier.
Тэкст песьні:
Я ВЫХАЖУЯ той самы,
Я такі самы
Зацюканы марна –
Крок улева – крок управа.
Мяне таксама
Палохаюць стрэлы,
Палохаюць выбухі, чорныя шэрагі.
Ды калі ў двор мой
Прыйшлі з аўтаматам –
Маці, прабач! – я скажу.
Я выхажу.
Я той самы,
Я такі ж самы.
Задзяўбаны марнымі справамі.
Ды не ў галечы:
Ёсць, дзе прылегчы,
Ёсць чым сагрэцца
На цёплае печы…
Ды ўваліліся ў хату –
Я на лаве сяджу.
Пад лавай сякера.
Я выхажу.
Прыпеў:
Маці – Радзіма
Дачок радзіла,
Сыноў радзіла
У жвіру ды ў пылу.
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына…
Хопіць! Мы выходзім.
Я – той самы.
З экрану, з муралу.
Забіты, застрэлены, закатаваны.
Чыё жыццё замяшалі ў гной.
Я назаўсёды буду з табой.
Я буду з табой, калі возмеш ты чарку.
Я буду з табою ў ложку з каханкай.
Я ў промнях сонца, у кроплях дажджу.
Я буду з табой, калі скажаш –
Я выхажу!
Прыпеў:
Маці – Радзіма
У жвіру ды ў пылу
Дачок радзіла,
Сыноў нарадзіла.
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына…
Хопіць! Мы выходзім.