„WidziMisie” – новыя героі гарадской прасторы Беластоку
2021-02-10 15:48
Да 1-га красавіка гарадская ўправа Беластоку збірае дызайн-канцэпцыі вырабу васьмі фігур мядзведзяў, якія будуць размешчаны ў гарадской прасторы.
Кажа суарганізатар конкурсу Лукаш Леанюк:
– Трэба будзе зрабіць восем мядзведзікаў, гэта можна будзе зрабіць у любой форме 3D. Трэба проста зрабіць нейкую невялікую фігуру і даслаць. Будзе конкурсная камісія, у якой будзе ўдзельнічаць віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі. Будзем выбіраць.
Па словах Лукаша Леанюка, да ўдзелу ў конкурсе канцэпцый фігур мядзведзеў
„WidziMisiów” для Беластока запрашаюцца таксама мастакі, скульптары і дызайнеры з Беларусі.
Падрабязнасці
на сайце гарадской ўправы Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bialystok.pl