Выйшла кніга малой прозы Віктара Шалкевіча
2025-12-15 15:13
У Таліне выйшаў з друку зборнік малой прозы Віктара Шалкевіча пад назвай «Каштан пры Бэрнардынах», піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Гэта чацвёртая па ліку кніга вядомага гарадзенскага барда і паэта.
Сам Віктар Шалкевіч з уласцівай яму дасціпнасцю ахарактэрызаваў навінку так: «Гарох з капустаю, торбачка сьмеху, альбо старазапаветныя байкі з Цэнтральнае, Сярэдняе, Заходняе Эўропы, Амэрыкі і іншых старонак сьвету. Словам, з тых месцаў, дзе аўтар калісьці меў магчымасьць паставіць чаравіка».
У ранейшым даробку аўтар мае кнігі «Requiem па непатрэбных рэчах», «Мястэчка G і ваколіцы» і «Блюз вясна».