Выйшаў штогадовы гарадзенскі альманах “Новы замак”
2026-01-12 16:03
Напярэдадні Новага года выйшаў з друку 14-ы нумар штогадовага гарадзенскага літаратурнага альманаха «Новы замак». У выданні публікуюцца літаратурныя творы творцаў з Гарадзеншчыны.
Рубрыка «Проза» знаёміць чытачоў з творамі Сяргея Чыгрына, Янкі Трацяка, Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Альжбеты Кеда і Віктара Сазонава.
Галіна Самойла ў раздзеле «Літаратуразнаўства» разбірае формы вершаў уласнай кнігі ў артыкуле з назвай «Зоркі над Маўклівай адзінотай, або Сама сабе крытык».
Не абыйшоў
«Новы замак» увагай і літаратурную спадчыну. Чытачы знойдуць на старонках альманаха творы Юры Карэйвы,
Юры Гуменюка, Андрэя Пяткевіча, Едруся Мазько і інш.
Валянцін Дубатоўка і
Леанід Лаўрэш падзяліліся ўспамінамі пра краязнаўца Валерыя Петрыкевіча з Дзятлава і пра страчаныя цывілізацыі Гайцюнішкаў і суседніх Падварышкаў з Воранаўскага раёна.
У памяць паэта
Мечыслава Курыловіча надрукавана падборка яго вершаў, а таксама шэраг матэрыялаў альманах апублікаваў з нагоды 115-годдзя Апанаса Цыхуна, пра постаць якога ўспамінаюць напісалі Пётр Цыхун, Іван Буднік,
Сяргей Чыгрын.
На старонках выдання чытачоў чакаюць і іншыя цікавосткі.