Выхад Беларусі з цяперашняй сітуацыі з вірусам прагназуюць на чэрвень
2020-06-11 16:20
За дзень зарэгістраваны 801 афіцыйны выпадак каронавірусу. За суткі ў Беларусі ад COVID-19 паправіліся на 360 чалавек больш, чым захварэла.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
Выхад Беларусі з цяперашняй сітуацыі з вірусам прагназуецца на чэрвень месяц з заканчэннем у жніўні.
Мінімальная заработная плата і грашовыя даходы насельніцтва за травень 2020 года у Беларусі індэксавацца не будуць.
За першы квартал фінансавае становішча арганізацый будаўніцтва ў сталіцы і па краіне заставалася устойлівым. Аднак у II квартале кан’юнктура у галіне пагаршаецца.
Беларускія банкі змогуць прыняць удзел у эксперыменце па выпуску токенаў. Праект указа ўжо падрыхтаваны.
Каля 4000 непаўналетніх плануецца працаўладкаваць у гэтым годзе ў Менску.
Сталічная філармонія прапануе квіткі з адкрытай датай ажно да 1 снежня 2020 году.
Вырасла колькасць пасажыраў грамадскага транспарту гораду.
З-за спёкі ў Менску аварыйныя брыгады «Менскэнерга» працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы.
Беларускае Радыё Рацыя