- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаго толькі няма ў нетрах зямлі-матухны! Адно і чуеш: шкілет маманта адкапалі, пудовы кавалак золата знайшлі або самыя-самыя старажытныя нажніцы, якімі дагістарычныя цырульнікі апрацоўвалі галовы першабытных кліентаў. Апошняя сенсацыя — выкапнёвае віно што знайшлі ў нас на Гомельшчыне. Капаў чалавек яму пад фундамент новай хаты, а выкапаў аж шэсцьдзесят бутэлек французскага віна! Мяркуюць, быццам яго інтэнданты самога Напалеона так захавалі, што, бачыце, людзі выпадкова толькі праз паўтара стагоддзя знайшлі. (Выкапні, фрагмэнт)