- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.